Урок беларускай мовы, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
07.05.2025У 10 класах прайшоў урок беларускай мовы "Ужыванне асабовых канчаткаў дзеясловаў", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На пачатку ўрока навучэнцы ўспомнілі подзвігі беларускага народа і герояў, якія змагаліся за вызваленне Радзімы. Асноўная частка ўрока была прысвечана практычным практыкаванням, дзе дзеці вызначалі спражэнне дзеясловаў; гледзячы на прапанаваныя ілюстрацыі, прыдумлялі дзеясловы абвеснага і загаднага ладу; складалі тэксты, выкарыстоўваючы дзеясловы розных спражэнняў.
Урок дасягнуў пастаўленай мэты, вучні паказалі добрыя веды па вывучаемай тэме. Сувязь тэмы ўрока з тэмай "Васьмідзесяцігоддзе вызвалення Беларусі" спрыяла патрыятычнаму выхаванню дзяцей і павышэнню цікавасці да вывучэння гісторыі і мовы нашай краіны.