Мiжнародны дзень роднай мовы

21.02.2022

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Ён штогод адзначаецца з 2000 года. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з2009 года. Сэнс гэтага свята заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Але ўсялякае пачуццё гонару і годнасці перакрэслівае статыстыка. Падчас апошняга перапісу ўсяго 23,4% жыхароў краіны сказалі, што размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці.

Сёння кожны кадэт  і кожны педагог змог прыняць удзел у Гродзенским абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.

Членами БРСМ быў падрыхтаваны інфармацыйны стэнд "Дзень беларускай мовы"

З задавальненнем усе жадаючыя прынялі ўдзел  у гульні "Як ты ведаеш сваю родную мову?", якую правялі кадэты , пераапранутыя ў нацыянальнае адзенне.