Тыдзень роднай мовы

23.09.2022
“Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за родеую мову”. Гэтыя словы Я.Колас сведчаць аб тым, што мова з’яўляецца сапраўдным нацыянальным скарбам, душой народа. Мова – гэта спадчына нашых продкаў, якая звязвае пакаленні. І мы павінны любіць яе і шанаваць.

Напярэдадні правядзення Тыдня кадэты і настаўнікі прынялі ўдзел у напісанні рэспубліканскага дыктанта, прымеркаванага да Дня народнага адзінства. У межах Тыдня роднай мовы былі праведзены наступныя запланаваныя мерапрыемствы:

  • арганізаваны ў бібліятэцы кніжныя выставы “Сэрцам роднага слова краніся”, “Да 110-годдзя Максіма Танка”;
  • на працягу тыдня праведзены акцыі  “Размаўляй са мной па-беларуску!”, “Слухаем і спяваем беларускія песні”, “Чытаем вершы беларускіх паэтаў”;
  • на перапынках дэманстраваліся відэасюжэты пра знакамітых беларусаў:  Я.Купалу, Я.Коласа, М.Танка,  У.Мулявіна;
  • кадэты прынялі ўдзел у віктарыне ”Спазнай Беларусь”, у конкурсе творчых пісьмовых работ “ За што я люблю родную мову”, “Мой родны кут! Як ты мне мілы!”;
  • кадэты VIII класаў наведалі краязнаўчы музей ДУА “ Парэцкая сярэдняя школа”.
  • конкурс чытачоў быў багатым на эмоцыі. Кадэты выразна і душэўна чыталі вершы сучасных аўтараў і паэтаў – класікаў беларускай літататуры.
  • свае думкі і разважанні кадэты змаглі выказаць у сачыненні “Любіце і шануйце родную мову!”