Лiтаратурная гасцёўня "Есць у паэта свой аблог цалiнны"

27.02.2024
Лiтаратурная гасцёўня "Есць у паэта свой аблог цалiнны", прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусi А. Куляшова.

Імя Аркадзя Куляшова вядома не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Народны паэт Беларусі ўнёс неацэнны ўклад у літаратурную спадчыну, а яго творы перакладзены на многія мовы свету і ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры.

У ходзе лiтаратурнай гасцёўнi прагучалі несмяротныя творы паэта ў выкананні нашых кадэт.