Дэкада беларускай мовы і літаратуры
03.03.2025Пачаўся тыдзень з напісання Гродзенскага абласнога дыктанта, удзел у напісанні якога прынялі не толькі вучні, але і супрацоўнікі вучылішча. На працягу тыдня праводзіліся акцыі "Гавары са мной па-беларуску", "Фізкультхвілінкі на беларускай мове", конкурс сачыненняў - эсэ "Я гэты край радзімаю заву", інфармацыйныя гадзіны "Славутыя сыны краіны". У кабінеце беларускай мовы і літаратуры арганізавана выстава "Пісьменнікі - юбіляры". На перапынках гучалі музычныя творы беларускіх кампазітараў і выканаўцаў. Вучні з цікавасцю прынялі ўдзел у віктарыне "Ці ведаеш ты сваю мову". Заключным акордам тыдня беларускай мовы і літаратуры стала літаратурная гасцёўня, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Івана Навуменкі і конкурс чытальнікаў, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Рыгора Барадуліна